У Гомелі ў суд падтрымаць «дармаеда» прыйшлі 50 чалавек

14.02.2017 / 11:25

Раніцай 14 лютага ў Гомелі ў Цэнтральны раённы суд падтрымаць «дармаеда» прыйшлі каля 50 чалавек. 53-гадовы Аляксандр Сямёнаў збіраецца даказаць незаконнасць «дармаедскага падатку».

Ён хоча, каб быў прызнаны яго ўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў і непрымянення да яго дэкрэта.

Высветлілася, што ўсе людзі не змогуць патрапіць на працэс, у залу змесціцца крыху больш за тры дзясяткі чалавек.

Першы суд па справе дармаеда супраць дзяржавы пачынаецца ў Гомелі