Алесь Лукашэвіч — Шылу: Я б і за дзяўчыну не ўступіўся

14.02.2017 / 12:27

Алесь Лукашэвіч з Варшавы жорстка патроліў Івана Шылу за выказванне таго, што ў выпадку вайны ён не будзе абараняць айчыну, а ўцячэ за мяжу.

«Тут у стужцы пытаюцца: заступіліся б вы за сваю дзяўчыну, калі б па дарозе з кіно дадому на яе напаў які-небудзь маньяк з нажом у цёмным завулку?

Я б не заступіўся. Справа нават не ў адносінах, а ў нажы. Любая канфліктная сітуацыя, і я праз секунду імкнуся ўцячы куды далей. Ніякага гераізму. Злавіць трамвай, аўтобус, таксі і з'ехаць — проста фізічна перамясціцца туды, дзе твайму жыццю менш пагроз. Аддаваць жыццё за нейкую дзяўчыну/каханне/нашу сумесную будучыню — не, гэта не для мяне»