Прэм'ер Гройсман: Цімашэнка — маці папулізму і карупцыі ва Украіне 

14.02.2017 / 13:37

Прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман назваў лідара партыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнка «маці эканамічнай слабасці і папулізму ва Украіне».

Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні ўрада ў аўторак.

«Мамай украінскай эканамічнай слабасці, знішчэння ўкраінскай незалежнасці, карупцыі, папулізму і неэфектыўнасці з'яўляецца Юлія Цімашэнка», — заявіў ён, упершыню выступаючы з прамымі абвінавачваннямі ў бок Цімашэнка, якая дамагаецца яго адстаўкі.