«Газпром» вырашыў пазбавіцца сваёй беларускай «дачкі»

16.02.2017 / 16:12

Рада дырэктараў «Газпрома» разгледзіць пытанне аб спыненні ўдзелу кампаніі ў зарэгістраваным у Мінску прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Газпром трансгаз Захад».

У паведамленні «Газпрома» адзначаецца, што гэта пытанне ўключана ў парадак пасяджэння, якое пройдзе ў форме завочнага галасавання 27 лютага.

Кампанія «Газпром трансгаз Захад» была створана ў 2010 годзе, з 4 лістапада 2010 года «Газпрому» належыць 100% у яе статутным капітале.

rbc.ru