Чатырох жыхароў Полацка затрымалі па дарозе ў Мінск на Марш

На выездзе з Полацка супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, дзе знаходзіўся кіраўнік прафсаюза «Салідарнасць» Генадзь Бердзянёў і трое яго паплечнікаў. 

17.02.2017 / 16:21

Усе яны накіроўваліся ў Мінск, каб узяць удзел у «Маршы абураных беларусаў», што мае пачацца ў 18:00 на Кастрычніцкай плошчы.

«Інспектары ДАІ затрымалі аўтамабіль, сказалі, нумары незразумелыя, амаль што аўто ў згоне, трэба праверыць. 10 гадоў нармальна было, а сёння вось што», — распавёў у каментары «Белсату» Бердзянёў.

Цяпер актывіст разам з двума іншымі пасажырамі і кіроўцам застаюцца ў аддзеле ГУУС. На ўсіх складаюць пратаколы.

nn.by