Экс-кіраўнік КДБ Сцяпан Сухарэнка ўладкаваўся ў Банк развіцця
18.02.2017 / 12:07
Былы старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка пратрымаўся на пасадзе ўсяго два гады (2005-2007). Ён запомніўся беларусам аперацыяй «пацук» — нібыта ў дзень выбараў у 2006 годзе апаненты Лукашэнкі планавалі з дапамогай дохлых пацукоў атруціць вадаправод.
У 2008-2015 Сухарэнка быў паслом Беларусі ў Арменіі.
Цяпер 60-гадовы сілавік працуе начальнікам упраўлення бяспекі і абароны інфармацыі Банка развіцця.
«Значыць, застаўся яшчэ нерастрачаны патэнцыял, таму і працую. У банк прыйшоў у лютым мінулага года, можна сказаць, выпадкова. Гэта не быў мэтавы прыход. Адразу думаў: усё, трэба супакоіцца, але такім, як я, спакой толькі сніцца», — патлумачыў ён.
У банку Сухарэнка аказаўся па запрашэнні Сяргея Румаса.