Месца будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля Курапатаў перастала быць ахоўнай зонай два гады таму КАРТА

20.02.2017 / 20:11

На лапіку зямлі паміж вуліцай Мірашнічэнкі і МКАД кампанія «Белрэканструкцыя» пачынае будаўніцтва пяціпавярховага офіснага будынка. Мясцовыя жыхары і салідарныя з імі «маладафронтаўцы» спрабуюць спыніць будоўлю.

* * *

Чытайце: Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат

* * *

Галоўнае пытанне — ці з'яўляецца ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасцю? Як выявілася, цяпер не з'яўляецца.

Новыя межы ахоўнай зоны былі зацверджаныя пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 снежня 2014 года.

Глядзіце карту:

А вось у папярэдняй версіі пастановы аб ахове Курапатаў за 2004 год ахоўная зона была шырэйшая. Лапік зямлі, на якім пачынаецца будоўлю, тады ахоўваўся заканадаўствам.

Глядзіце старую карту:

Праўда, застаецца пытанне, як кампанія «КІПрэканструкцыя» магла ў 2013 годзе ўзяць у арэнду зямлю ў ахоўнай зоне Курапатаў.

ЯМ