Менчукоў паболела

Рост нараджальнасьці назіраўся ў сямі раёнах сталіцы, апроч Заводзкага й Кастрычніцкага.

25.07.2008 / 15:14


Жыхароў Менску стала больш — 1 мільён 818 тысяч.

Сёлета за студзень‑травень натуральны прырост насельнцтва ў Менску склаў 811 чалавек. Як паведамілі ў Менскім гарадзкім упраўленьні статыстыкі, за 5 месяцаў 2008 году ў горадзе нарадзіліся 8 тысяч 157 дзяцей. А гэта на 6 з паловай працэнтаў больш, чым за такі ж леташні пэрыяд.

Рост нараджальнасьці назіраўся ў сямі раёнах сталіцы, выключэньне склалі Заводзкі і Кастрычніцкі. Пры гэтым сьмяротнасьць, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, зьнізілася больш як на паўтара працэнта.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі