Сэксуальнае выхаванне ва ўсіх школах Англіі стане абавязковым

01.03.2017 / 20:45

Урокі палавога выхавання павінны быць абавязковымі ва ўсіх школах Англіі, абвясціў брытанскі ўрад. Усім дзецям ва ўзросце ад чатырох гадоў будуць выкладаць асновы бяспечных і здаровых узаемаадносін, сказала міністр адукацыі Джасцін Грынінг.

Science Photo Library

Дзяцей больш старэйшага ўзросту будуць вучыць асновам сэксуальнага жыцця, але бацькі будуць мець права адмовіцца ад такіх заняткаў, паведамляе ВВС.

Да гэтага часу сэксуальная асвета была абавязковай толькі ў дзяржаўных школах Англіі, якія падпарадкоўваюцца мясцовым радам.

Школьнікам будуць не толькі распавядаць аб тым, як падтрымліваць здаровыя інтымныя адносіны, але і, напрыклад, тлумачыць небяспеку сэксцінгу (абмену паведамленнямі сэксуальнага характару), інтэрнэт-парнаграфіі і сэксуальных дамаганняў.

«Нарматыўная інструкцыя па палавым выхаванні школьнікаў, зацверджаная ў 2000 годзе, становіцца ўсё больш састарэлай, — гаворыцца ў пісьмовым заяве міністра адукацыі. — Яна не ў стане вырашаць праблемы абароны дзяцей ад новых рызык, якія распаўсюдзіліся за мінулыя 17 гадоў — такіх як кібербулінг, сэксцінг, і іншых небяспек у інтэрнэце».

Як і раней, бацькі будуць мець права вызваліць сваіх дзяцей ад урокаў палавога выхавання.

Адміністрацыя школ таксама будзе мець права сама вырашаць, як выкладаць гэтыя прадметы, і распрацоўваць комплексны падыход з улікам патрэб і традыцый мясцовай супольнасці. Рэлігійныя школы, як і раней, могуць даваць сэксуальную адукацыю ў адпаведнасці з прынцыпамі іх веравызнання.

nn.by