Памянулі Караткевіча

+ фота

Сёньня ўвечары на Ўсходніх могілках, дзе пахаваны славуты пісьменьнік і паэт, сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Да магілы творцы ўсклалі кветкі.

25.07.2008 / 19:47

Сёньня ўвечары на Ўсходніх могілках, дзе пахаваны славуты пісьменьнік і паэт, сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Да магілы творцы ўсклалі кветкі.

Памянуць Уладзімера Караткевіча на Ўсходнія могілкі прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх былі яго сябры і калегі. Распачаў сустрэчу каля магілы Ўладзімера Сямёнавіча мастак Мікола Купава. За ім выступіў паэт Уладзімер Някляеў, які прачытаў верш. Гісторык Адам Мальдзіс падкрэсьліў, што Караткевіч быў прыкладам ня толькі свайму пакаленьню, але й працягвае натхняць новыя пакаленьні літаратараў, чые творы робяцца папулярнымі ня толькі ў Беларусі. Літаратуразнаўца Арсень Ліс зьвярнуў увагу на тое, што сёлета памянуць Караткевіча прыйшло шмат моладзі – пераважная большасьць прысутных. Усьлед за ім слова далі маладому пакаленьню – Франаку Вячорку, старшыні камісіі па культуры Партыі БНФ. Франак аптымістычна заявіў, што ў наступныя гады колькасьць тых, хто будзе ў гэты дзень зьбірацца ля помніка паэту, будзе расьці.



Уладзімер Някляеў.

Адам Мальдзіс.

Арсень Ліс.

Тэкст і фота Сямёна Печанко