Пяць работ Марка Шагала прадалі на аўкцыёне Christie's за $3,5 мільёна

02.03.2017 / 12:17

Лонданскі аўкцыён Christie's правёў 28 лютага і 1 сакавіка тры аўкцыёны, на якіх прадаваліся працы імпрэсіяністаў і сучасных мастакоў.

Сярод твораў, выстаўленых на продаж, былі і працы нашага суайчынніка, які нарадзіўся ў Віцебску. Найбольш высока калекцыянеры ацанілі карціну Марка Шагала «Галава каня»: яна была прададзеная за суму, што перавышае 1 мільён долараў.

«Галава каня»

«Аголеная з букетам» была прададзеная за 931 тысячу даляраў, «Пара і свяцільнік» - за 752 тысячу даляраў, «Жоўты певень у небе над Вансам» — за 483 тысячы даляраў.

Больш сціпла быў ацэнены малюнак «Мексіканская серэнада», створаны на паперы гуашшу і акварэллю. Яе ацанілі ў 228 тысяч даляраў.