Расійскі генерал падарваўся на міне ў Сірыі
03.03.2017 / 18:54
ria.ru
Начальнік упраўлення баявой падрыхтоўкі Заходняй вайсковай акругі Расіі генерал-маёр Пётр Мілюхін падарваўся на міне пад Пальмірай, паведамляе Infox.ru
Паводле дадзеных «Фантанкі», ён атрымаў раненне каля тыдня таму і быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь ў Маскве. Па дадзеных выдання, ён страціў абедзве нагі і вочы.
«Ён у нас. Сказаць больш мы не маем права», — паведамілі 3 сакавіка ў 56-м аддзяленні шпіталя.
У ваенным шпіталі Бурдэнкі РБК пацвердзілі, што Мілюхін знаходзіцца ў рэанімацыі, аднак адмовіліся каментаваць інфармацыю пра яго стан.