Ле Пен заявіла, што Пуцін нічога не зрабіў, каб яго называць забойцам

06.03.2017 / 11:05

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Францыі, лідар партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен лічыць, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не зрабіў нічога, каб называць яго забойцам. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу CBS News.

CBS NEWS

Падчас інтэрв'ю журналіст Андэрсан Купер паставіў Ле Пен тое ж пытанне, якое нядаўна было зададзена прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, пра тое, як яна ставіцца да Расіі і Пуціна. У адказ Ле Пен заявіла, што не верыць у пагрозу Расіі для Еўропы.

Пасля таго, як журналіст удакладніў пытанне, прывёўшы ў якасці прыкладу ваеннае ўварванне Расіі ва Украіне і анексію Крыма, лідар французскіх нацыяналістаў заявіла, што пагроза для Еўропы — халодная вайна з Расія, гэтым Еўропа «штурхае Расею ў рукі Кітая».

Нарэшце Купер, назваўшы Пуціна забойцам, спытаў, ці не ўяўляе Расія пагрозы для Францыі і іншых краін у рэгіёне. «Не, я не веру, што гэта так. Нічога Уладзімір Пуцін не зрабіў такога, каб прымусіць мяне прыйсці да такой высновы», — адказала Ле Пен.

На пытанне, ці не ўплывае на яе меркаванне пра Пуціна той факт, што тры гады таму расійскі банк выдаў на фінансаванне партыі «Нацыянальны фронт» 11 млн даляраў, Ле Пен заявіла, што ў яе няма ніякіх абавязацельстваў перад Расіяй, акрамя выплат па крэдыце.