Ушанаванне памяці Міхася Ткачова — 10 сакавіка

08.03.2017 / 10:31

10 сакавіка, у пятніцу, спаўняецца 75 год з дня нараджэння выдатнага археолага, галоўнага рэдактара Беларускай Энцыклапедыі, грамадскага і палітычнага дзеяча, першага старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады — цяпер Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — прафесара Міхася Ткачова (1942—1992).

У гэты дзень а 17-й гадзіне на менскіх Усходніх могілках адбудзецца ўскладанне кветак на магілу Міхася Аляксандравіча.