У Баранавічах дзядуля некалькі гадоў разбэшчваў 6-гадовую ўнучку

09.03.2017 / 16:44

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме. Мужчына сваю віну не прызнаў, паведамяле Іntex-press

На працягу двух гадоў дзядуля разбэшчваў сваю 6-гадовую ўнучку. Пра гэта даведалася мама дзяўчынкі і звярнулася да псіхолагаў. Эксперты выявілі 10 выпадкаў сэксуальных дзеянняў у дачыненні да дзіцяці.

У лістападзе 2016 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ўжо прыгаварыў да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але Брэсцкі абласны суд адмяніў прысуд праз залішнюю дэталізацыю дзеянняў сэксуальнага характару ў афіцыйных дакументах.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 9 сакавіка вынес гараджаніну прысуд у другі раз. Жыхара Баранавічаў прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 167 КК РБ («Іншыя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй») і прысудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.