На таргах 10 сакавіка рубель заўважна здаў да еўра

10.03.2017 / 16:23

На Беларускай валютна-фондавай біржы 10 сакавіка прайшлі чарговыя таргі валютамі. Рубель зноў здаў да даляра і еўра, піша Tut.by.

Даляр умацаваўся на BYN0,0015 - да 1,9141 рубля.

Еўра вырас на BYN0,0139 - да 2,0292 рубля.

Расійскі рубель знізіўся на BYN0,0169 - да 3,2358 рубля за 100 расійскіх рублёў.