Журналісты знайшлі настаўніцу, дзякуючы якой Naviband спявае па-беларуску ВІДЭА 

Сёлета ўпершыню «Еўрабачанне» пачуе беларускую мову. За перамогу будзе змагацца гурт Naviband з песняй на роднай мове «Гісторыя майго жыцця»

23.03.2017 / 16:52

Адзін з лідараў гурту Арцём Лук'яненка вырас у Глыбокім. У сваіх інтэрв'ю ён не раз дзякаваў роднай гімназіі і настаўніцы беларускай мовы за тое, што натхнілі яго спяваць па-беларуску.

Журналісты «НН» з'ездзілі ў Глыбоцкую раённую гімназію і адшукалі тую самую настаўніцу — Таццяну Барткевіч. 

Якім Арцём быў у школе? Глядзіце ў відэа:

Настасся Роўда, Мікіта Недаверкаў