Беларускі футбаліст падпісаў кантракт з іспанскім клубам

15.03.2017 / 08:02

18-гадовы беларускі форвард Міраслаў Хлебасолаў пацвердзіў інфармацыю пра тое, што ён падпісаў прафесійны кантракт з «Левантэ». Тэрмін пагаднення - 2 гады.

Раней паведамлялася аб тым, што Міраслаў навучаецца ў акадэміі іспанскага клуба з 2015 года. Адпаведна, па дасягненні 18-гадовага ўзросту беларус атрымаў магчымасць падпісаць прафесійны кантракт.

Нагадаем, «Левантэ» выступае ў Сегунда (другі дывізіён іспанскага чэмпіянату) і займае цяпер упэўнена першы радок.

Tribuna.com