На блогера Філіповіча склалі яшчэ адзін пратакол — за акцыю ў Брэсце

15.03.2017 / 11:28

На гомельскага блогера Максіма Філіповіча складзены яшчэ адзін пратакол. На гэты раз — за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў» у Брэсце 5 сакавіка.

Пра гэта Філіповіч змог паведаміць сваёй маці праз тэлефон. Блогер знаходзіцца ў турме, 13 сакавіка ён быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дэкрэту №3, якая адбылася ў Гомелі 19 лютага.

Паводле словаў Філіповіча, «яго хочуць трымаць у турме як мага даўжэй».

Радыё Свабода