У Лельчыцкім раёне на пажары загінула пенсіянерка

19.03.2017 / 11:57

У Лельчыцкім раёне на пажары загінула пенсіянерка 1938 года нараджэння. Здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю ў вёсцы Новае Палессе — выклік у МНС паступіў у 1.56.

На момант прыезду выратавальнікаў на месца пажару адкрытым полымем гарэў дах. Падчас тушэння агню на падлозе ў жылым пакоі знайшлі цела гаспадыні.

Прычына пажару высвятляецца. Адной з версіяў з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Аператыўна-следчая група праводзіць праверку па факце інцыдэнту, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.