Бацька Алеся Яўдахі напісаў заяву ў міліцыю аб выкраданні сына

22.03.2017 / 06:33

Вечарам 21 сакавіка пасля цырымоніі прэміі «Дэбют» быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха.

Сведкам затрымання быў намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў і вядоўца імпрэзы «Дэбют» Усевалад Сьцебурака:

«Нас, арганізатараў, заставалася зусім няшмат, мы выносілі гукаўзмацняльную апаратуру. І тут на нашых вачох некалькі мужчын накінуліся на Алеся і запхнулі яго ў машыну».

Неўзабаве пасьля здарэньня ў Ленінскі РАУС прыбылі бацька і сябры Яўдахі.

Дакладна невядома ці сапраўды Алесь Яўдаха ў Ленінскім РУУС. І што яго затрымлівала менавіта міліцыя.

Бацька Алеся Анатоль Яўдаха напісаў заяву пра выкраданьне сына ў Ленінскі РУУС, бо захоп адбыўся на тэрыторыі Ленінскага раёна Мінска. А ў самім РУУС заявілі, што чалавека па імені Аляксандар Яўдаха ў іх няма.