Паўночнакарэйская ракета выбухнула адразу пасля запуску
22.03.2017 / 08:29
Паўночная Карэя правяла чарговыя ракетныя выпрабаванні, якія завяршыліся няўдачай, абвясцілі паўднёвакарэйскія і амерыканскія вайскоўцы.
Згодна з Ціхаакіянскім камандаваннем ЗША, «мяркуючы па ўсім, ракета выбухнула праз лічаныя секунды пасля запуску».
У Сеуле пацвярджаюць інфармацыю аб ажыццёўленым КНДР няўдалым ракетным запуску, аднак дадаюць, што пакуль незразумела, колькі ракет і якога тыпу было запушчана.
У апошні час Пхеньян ўсё часцей праводзіць ракетныя пускі - у парушэнне санкцый ААН.