Начныя арышты. Трэці затрыманы — Андрэй Дундукоў

22.03.2017 / 09:25

Мінулай ноччу быў затрыманы былы актывіст Андрэй Дундукоў, паведаміла Свабодзе сяброўка затрыманага ўчора Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская.

Паводле яе звестак, Андрэя Дундукова затрымалі, калі ён разам з жонкай і дзіцем ехаў на адпачынак. У чым абвінавачваюць Дундукова, невядома

Пра Андрэя Дундукова вядома, што ён аматар экстрэмальнага турызму з досведам скачкоў з парашутам і без, вадалажання, промаальпінізму, страйкболу.