У МУС няма звестак пра затрыманых Лазоўскага, Яўдаху і Дундукова

22.03.2017 / 09:47

Тэлефон Цэнтра інфармацыі і сувязяў з грамадкасцю КДБ не адказвае. Пацверджання арыштаў ад Следчага камітэта таксама пакуль няма.

Кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч сказаў Свабодзе, што не ведае такіх прозвішчаў — Лазоўскі, Яўдаха і Дундукоў — і не можа паведаміць, затрыманыя яны ці не.

«Калі нешта зрабілі і за гэта затрыманыя, тады так. Але мне прозьвішчы затрыманых не паведамляюць і дзе яны цяпер, ня ведаю», — адказаў Канстанцін Шалькевіч.

СІЗА нумар 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску прозвішчаў тых, каго там утрымліваюць, праз тэлефон не паведамляе.