У Магілёве настаўніц прымушаюць шукаць «дармаедаў»
22.03.2017 / 11:23
Ад панядзелка ва ўсіх школах горада настаўнікам былі раздадзеныя спісы беспрацоўных, каго падатковая інспекцыя аднесла да катэгорыі дармаедаў. У сярэднім у кожным з іх каля 40 прозвішчаў з адрасамі прапіскі. Абысці кватэры ў прымацаванай да настаўнікаў мікразоне неабходна да пятніцы 24 сакавіка. Адміністрацыі школ нічога падначаленым не тлумачаць, дырэктары толькі выдаюць распараджэнні, спасылаючыся на загад зверху. Лічыцца, што настаўнікі лепш за іншых ведаюць, хто жыве ў спальных раёнах каля школы, бо яны і так мусяць знаёміцца з сем’ямі сваіх вучняў.
Вось так выглядаюць тыя самыя спісы.
Настаўнікі нібыта павінны задаць пяць пытанняў: якая ў «дармаеда» адукацыя; які агульны працоўны стаж; якое апошняе месца працы; ці працуе чалавек цяпер і, калі не, дык чаму; ці зарэгістраваны як беспрацоўны ў службе занятасці.