Рыгоні наведае Беларусь 22—25 сакавіка

22.03.2017 / 11:59

Дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Андрэа Рыгоні наведае Беларусь 22—25 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На 23 сакавіка запланавана сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з Андрэа Рыгоні. Будуць абмяркоўвацца пытанні ўдзелу членаў Нацыянальнага сходу ў мерапрыемствах ПАРЕ, праблематыка смяротнага пакарання, пытанні далейшага далучэння Беларусі да канвенцый Рады Еўропы, а таксама беларуска-італьянскае супрацоўніцтва на пляцоўках Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.