У Асьвеі шукаюць Атлянтыду

Ідэя пленэру — сабрацца ў некалі вядомых і славутых, а цяпер амаль забытых гарадах і мястэчках Беларусі й нібыта наноў адкрываць іх.

31.07.2008 / 14:12


У Асьвеі стартаваў пленэр «У пошуках Атлянтыды». Сёлета мастакі з усяе Беларусі сабраліся на акцыю ў чацьвёрты раз.

У мінулыя гады пленэр праводзіўся ў Лявонпалі, Дзісьне й Друі. Ідэя пленэру — сабрацца ў некалі вядомых і славутых, а цяпер амаль забытых гарадах і мястэчках Беларусі й нібыта наноў адкрываць іх.

У пленэры бяруць удзел каля 25 мастакоў. Пасьля створаныя працы мяркуюць паказаць на выставе.

Паводле ximik.info

На фота — сядзібна-паркавы комплекс Шадурскіх у Асьвеі. Фота К. Шастоўскага, Radzima.org