Па дарозе ў Мінск затрымалі брэсцкую актывістку Наталлю Папкову

22.03.2017 / 12:50

22 сакавіка на чыгуначным вакзале ў Брэсце затрымалі актывістку «Маладой Беларусі» Наталлю Папкову. Аб гэтым паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісляк.

Па дадзеных праваабаронцы, жанчыну затрымалі каля 11.30 супрацоўнікі міліцыі ў форме і даставілі ў Ленінскі РАУС. Наталля Папкова планавала з'ехаць на цягніку ў Мінск, каб прыняць удзел у акцыі да Дня Волі, дазвол на правядзенне якога арганізатары яшчэ не атрымалі. На дадзены момант пра прычыны затрымання Наталлі Папковай нічога не вядома.

«Хутчэй за ўсё, яе даставяць у Ленінскі РАУС», — паведаміў Раман Кісляк.

Наталлю Папкову раней затрымлівалі 3 сакавіка пасля другога несанкцыянаванага маршу недармаедаў, які прайшоў 26 лютага ў Брэсце. Выходныя яна правяла ў псіхіятрычным стацыянары абласнога псіханеўралагічнага дыспансера, а ў панядзелак, 6 сакавіка, яе выпусцілі.