БРСМ у Мінску ўзначаліў функцыянер, які пабіўся з Дашкевічам

22.03.2017 / 14:06

Мінск-навіны

Сяргей Клішэвіч стаў першым сакратаром мінскага гаркама БРСМ. Яго абралі на гэтую пасаду 22 сакавіка на 12-м пленуме арганізацыі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Клішэвіч трапіў у СМІ пасля таго, як вырваў плакат і ўступіў у бойку з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам на адкрыцці помніка Леніну ў МТЗ 7 лістапада мінулага года.

Актывіст скончыў гістфак БДУ. Ён быў аднагрупнікам блогера Эдуарда Пальчыса, якога нядаўна судзілі за экстрэмізм на яго сайце 1863х.org. Вучыўся Клішэвіч у беларускамоўнай групе.

У 2010 годзе ён з паплечнікамі па БРСМ пратэставаў каля рэдакцыі газеты «Народная воля» супраць артыкула аб дзейнасці савецкіх партызан падчас нямецкай акупацыі.

Раней Клішэвіч займаў пасаду другога сакратара БРСМ, піша Tut.by.

Фота Ірыны Арахоўскай

Група моладзі сарвала адкрыццё помніка Леніну каля МТЗ