Стала вядома пра гібель яшчэ дзевяці расіян у Сірыі
22.03.2017 / 14:30
У Сірыі загінулі яшчэ дзевяць расіян, мінімум шэсць з іх — наёмнікі «групы Вагнера», паведамляе РБК разам з Conflict Intelligence Team. Амаль усе яны перад адпраўкай у Сірыю ваявалі ў Данбасе і служылі па кантракце ў Чачні.
Сярод загінулых — сяржант Дзмітрый Маркелаў, Канстанцін Задарожны, Аляксей Найнодзін, Раман Рудэнка, Міхаіл Няфёдаў, Аляксандр Тычынін, Пракопій Саламонаў, Аляксандр Зангіеў, Аляксей Весялоў.