Сёньня першы беларускі слэм

Слэм адбываеца ў выглядзе паэтычных спарынгаў – паэты спаборнічаюць, падобна баксёрам. Пра ўдзел у слэме ўжо заявілі Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак і Віця Жыбуль.

01.08.2008 / 13:57

1 жніўня ў музэі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) а 17-й пачнецца вечар беларускай паэзіі з удзелам Уладзімера Арлова, Марыйкі Мартысевіч, Зьмітра Вішнёва, Вікі Трэнас, Сяргея Прылуцкага, Андрэя Адамовіча, Віталя Рыжкова, Ігара Бабкова, Леаніда Дранько-Майсюка, Зьмітра Пляна, Вальжыны Морт, Анатоля Івашчанкі ды іншых.

У гэты самы дзень у фальварку «Добрыя мысьлі» (Магілёўская, 12) а 20-й пачнецца першы беларускі СЛЭМ. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.

Слэм адбываеца ў выглядзе паэтычных спарынгаў – паэты спаборнічаюць, падобна баксэрам. Толькі ня б’юцца, а вершы чытаюць.

Паводле неправераных чутак і блогу Марыйкі Мартысевіч, пра ўдзел у слэме ўжо заявілі Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак і Віця Жыбуль, Ярыла Пшанічны, Дзьмітры Строцаў і мэгазорка беларускай паэтычнай сцэны Сяргей Патаранскі!

Ул .інф.