Боб Дылан пагадзіўся прыняць Нобелеўскую прэмію па літаратуры

29.03.2017 / 15:18

Амерыканскі музыкант і паэт Боб Дылан нарэшце пагадзіўся прыняць Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

У кастрычніку 2016 года Дылан быў удастоены самай прэстыжнай літаратурнай узнагароды, але так і не атрымаў яе. Акрамя таго, ён не выступіў з нобелеўскай лекцыяй. Без яе Дылан не можа атрымаць 8 мільёнаў шведскіх крон (910 тысяч даляраў).

У бліжэйшыя выходныя Дылан прыедзе ў Стакгольм з канцэртамі, таму зможа сустрэцца з прадстаўнікамі Шведскай акадэміі.