Іванка Трамп атрымае неаплатную пасаду ў адміністрацыі бацькі
30.03.2017 / 07:09
Дачка Дональда Трампа Іванка стане супрацоўніцай адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Яна атрымала пасаду кансультанта прэзідэнта.
AP
Зарплата на гэтай пасадзе не прадугледжаная. Сама Іванка заявіла, што, нягледзячы на нефармальны характар працы, яна будзе выконваць усе тыя ж правілы, якім падпарадкоўваюцца і звычайныя дзяржслужачыя.
Пра тое, што Іванка стане дарадцам свайго бацькі, стала вядома яшчэ 20 сакавіка.