У Беларусі павысілі базавую арэндную велічыню

01.04.2017 / 14:15

Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічаная да Br15,2. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 7 сакавіка 2017 года №182, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Раней базавая арэндная велічыня складала Br13,6.

Базавая арэндная велічыня ўжываецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта тычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.