Спецслужбы Літвы выкрылі расійскага агента

03.04.2017 / 10:21

У панядзелак літоўская разведка раскрыла асобу расійскага шпіёна, які дзейнічае ў раёнах Літвы, якія мяжуюць з Калінінградскай вобласцю, і заклікала тых, хто сутыкаўся з ім, паведамляць у Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (ДДБ).

Як гаворыцца ў апублікаванай справаздачы ДДБ, супрацоўнік Расійскай Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Сяргей Куляшоў актыўна вярбуе грамадзян Літвы, якія прыбываюць у Калінінградскую вобласць.

Літоўская разведка адзначае, што падчас знаёмства ён прадстаўляецца супрацоўнікам расійскай памежнай службы, работнікам мясцовых органаў улады, прадстаўніком праграмы Еўрасаюза або каардынатарам праектаў, а за патэнцыйнымі мішэнямі назірае падчас двухбаковых сустрэч рэгіянальнага супрацоўніцтва, канферэнцый, што фінансуюцца на сродкі ЕС, мерапрыемстваў літоўскай грамады.