Мінчанка зрабіла стыкеры з беларускім характарам для карыстальнікаў «Тэлеграма»

Цяпер у нас будзе свой герой, які спяшаецца на дапамогу, — Картафан.

05.04.2017 / 16:41

Стыкерпак пра бульбу, сала і розныя айчынныя забабоны можна спампаваць тут.

Як піша Citydog.by, ідэя такога стыкерпака нарадзілася выпадкова, падчас звычайнай размовы. Разам з сябрамі дзяўчына-ілюстратарка — яна не захацела назваць сваё імя — думала пра тое, хто можа стаць тыпова беларускім персанажам. Было шмат варыянтаў, але і бульбіна сярод іх, вядома, таксама сустракалася. На ёй спыніліся, як на зразумелым і родным усім вобразе.

За прыгодамі Картафана можна нават сачыць у яго асабістым інстаграме.

А на інстаграм Нашай Нівы ўсе падпісваюцца тут.

КК