Рымашэўскага аштрафавалі на 1150 рублёў за прысутнасць у Курапатах

05.04.2017 / 14:38

Суд Савецкага раёна Мінска 5 красавіка аштрафаваў сустаршыня аргкамітэта па БХД Віталя Рымашэўскага за прысутнасць у Курапатах 24 лютага на 50 базавых велічынь, ці 1150 рублёў.

Таксама сустаршыню БХД могуць судзіць за Марш недармаедаў у Бабруйску 26 лютага. Гэтая справа зараз знаходзіцца ў вытворчасці, паведамляе прэс-служба БХД.