Алянд і Меркель усклалі віну за сітуацыю ў Сірыі на Асада

07.04.2017 / 11:24

EPA

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд ускладаюць адказнасць за сітуацыю ў Сірыі выключна на прэзідэнта Сірыі Башара Асада, гаворыцца ў сумеснай заяве палітыкаў.

«Толькі прэзідэнт Асад вінаваты ў падобным развіцці падзей.. Германія і Францыя заклікаюць міжнародную супольнасць разам выступіць за мірную перадачу ўлады ў Сірыі».

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»