Палата прадстаўнікоў абновіцца як мінімум на 60%

Кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў вылучаны 44 дзеючыя парлямэнтарыі. Аб гэтым старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла сёньня на прэс-канфэрэнцыі.

05.08.2008 / 18:43

Кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў вылучаны 44 дзеючыя парлямэнтарыі. Аб гэтым старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына паведаміла сёньня на прэс-канфэрэнцыі.

Паводле яе даных, 42 цяперашнія дэпутаты палаты прадстаўнікоў вылучаюцца ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты парлямэнта наступнага скліканьня шляхам збору подпісаў, а 2 вылучаны працоўнымі калектывамі.

У прыватнасьці, атрымаць новы дэпутацкі мандат маюць намер Анатоль Ваньковіч, Алег Вялічка, Ларыса Вершаловіч, Уладзімер Здановіч, Яўген Казімірчык, Аляксандар Гудкоў, Валер Лектараў, Уладзімер Скавародка, Сяргей Касьцян, Міхаіл Русы, Аляксандар Шацько, Уладзімер Баршчоў, Тацяна Голубева, Міхаіл Арда, Георгій Камянецкі, Віктар Гумінскі, Іван Семяненя, Мікалай Чурсін, Вольга Абрамава, Генадзь Давыдзька, Анатоль Красуцкі, Уладзімір Крук, Галіна Мазуркевіч, Галіна Палянская, Анатоль Паўловіч, Галіна Юргелевіч, Аляксандр Юшкевіч і інш.

Цэнтрвыбаркам прагназуе, што сярэдняя колькасьць кандыдатаў у дэпутаты на акругу складзе 4,5 чалавека. Раней ЦВК арыентаваўся на 6 кандыдатаў у адной акрузе. Але эканомія, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, будзе нязначная. «Выбарчы бюлетэнь каштуе аднолькава, незалежна ад таго, 6 кандыдатаў у ім або 4. Эфірны час і памяшканьне для сустрэчы з выбаршчыкамі прадстаўляюцца бясплатна», — растлумачыла яна, дадаўшы, што на выраб агітацыйнай прадукцыі кожнаму кандыдату выдзяляецца Br1 млн. 750 тыс.

Кіраўнічка ЦВК таксама паведаміла, што найбольш папулярныя ў патэнцыяльных кандыдатаў Партызанская і Купалаўская выбарчыя акругі Мінска.