Азаранка абвясціла, калі вернецца на корт
10.04.2017 / 08:39
Вікторыя Азаранка, якая ў снежні 2016 года нарадзіла сына, абвясціла пра вяртанне ў WTA-тур на турніры катэгорыі «Прэм'ер» Bank of the West Classiс ў Стэнфардзе, які пройдзе з 31 ліпеня па 6 жніўня.
tennis.by
— Я вельмі рада, што маё вяртанне ў тур здарыцца на турніры Bank of the West Classiс ў Стэнфардзе. Мацярынства - гэта самая лепшая рэч, якая са мной калі-небудзь здаралася. Я з нецярпеннем чакаю пачатку новага этапу ў маёй кар'еры, - прыводзіць словы Вікторыі Азаранкі фан-група тэнісісткі ў сацсетцы «Укантакце».
Вікторыя Азаранка, што перамагала на турніры ў Стэнфардзе ў 2010 годзе, атрымала ўайлд-кард ад арганізатараў спаборніцтваў.
Вікторыя Азаранка не выступае з мая 2016 года.