Большой фестиваль «Віцебскі арганны шлях» начнется концертом 23 апреля

10.04.2017 / 12:48

Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, творчы калектыў «Беларуская капэла», ГА «Віцебскае музычнае таварыства» сумесна арганізуюць фестываль «Віцебскі арганны шлях». У межах гэтага фестывалю адбудуцца канцэрты арганнай і камернай музыкі па ўсёй тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі пры каталіцкіх парафіях.

23 красавіка адбудзецца першы такі канцэрт у Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага а 15.00 гадзіне (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28). Выступаюць: Наталля Акініна (мецца-сапрана), Віктар Кісцень (арган). Вядзе праграму Святлена Немагай.