Насту Дашкевіч асудзілі завочна

10.04.2017 / 13:10

Суд Першамайскага раёна прысудзіў жонцы зняволенага па справе «Белага легіёна» лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча, Насце Дашкевіч, штраф у 345 рублёў. Суд адбыўся без удзелу самой Насты, яе аб адміністрацыйнай справе і самім працэсе не папярэдзілі. Суддзя Чараповіч прызнала Насту Дашкевіч вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве падчас абароны Курапатаў.

Зміцер Хведарук