Кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус выйшаў на волю ФОТАФАКТ

10.04.2017 / 13:41

Фота Ганны Клімовіч

Кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, які ён адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Павел быў затрыманы на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка. У гэты дзень у цэнтры Мінска праходзіла акцыя салідарнасці з затрыманымі на Дзень Волі.