Брытанцы назвалі самыя даступныя еўрапейскія курорты

14.04.2017 / 21:53

Балгарскі курорт «Сонечны бераг» (Слънчев бряг) названы самым даступным еўрапейскім курортам па выніках даследавання, праведзенага брытанскай паштовай службай, паведамляе ВВС. Усяго ў складзеным рэйтынгу фігуруюць 19 еўрапейскіх курортаў, самым дарагім месцам адпачынку названы востраў Ібіца.

Сонечны бераг, фота childrenstour.ru

Даследаванне грунтавалася на цане турыстычных тавараў і паслуг — ад сярэдняга чэка ў рэстаране за сняданак, абед і вячэру да цаны крэму для абароны ад загару.

На балгарскім курорце цана гэтага кошыка склала прыкладна 44 еўра, у той час як на Ібіцы турысту даводзіцца плаціць за самае патрэбнае па 154 еўра на кожны дзень.

Самыя даступныя курорты ў сакавіку 2017

Самыя дарагія курорты

nn.by