У Кіеве з'явіліся білборды Альфа-банка з выявамі Матаролы і Гіві

15.04.2017 / 09:26

Фота з сацыяльных сетак.

Украінскі Альфа-банк абверг, што размяшчаў рэкламу сваіх паслуг на білбордах у Кіеве з выкарыстаннем малюнкаў забітых палявых камандзіраў непрызнаных ДНР і ЛНР Гіві, Матаролы і Мазгавога.

«Альфа-банк Украіна» не мае ніякага дачынення да размяшчэння рэкламы з выявамі баевікоў АРДЛА (асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей — НН) і рэзка асуджае брудныя правакацыі, да якіх звяртаюцца неўпаўнаважаныя асобы ў спробе падарваць давер да міжнароднага банку ва Украіне», — гаворыцца ў заяве Альфа-банка.

Раней украінскія нацыяналісты змусілі філію расійскага Сбербанка ва Украіне прадаць свае актывы.

СГ