Дзве сотні беларусаў прыйшлі адзначыць Вялікдзень у амерыканскім Саўт-Рыверы ФОТАФАКТ
16.04.2017 / 08:57
Надвор’е ў Вялікую Суботу было лагоднае, асьвячаць вялікодную ежу для прыхаджнаў царквы св. Еўфрасінні Полацкай, што ў амерыканскім Саўт-Рыверы, можна было на зялёным лужку каля царквы. Малітоўнікаў з кошыкамі з'ехалася сотняў дзве, калі не больш. Настаяцель прыхода, а. Канстанцін, быў рады пабачыць іх усіх, выканаць абрад асвячэння ды заклікаць часцей наведваць царкву.
Фота Ніка Бахара
Фота Надзеі Запруднік