ДАІ заклікае аўтамабілістаў да гранічнай пільнасці на дарогах — галалёдзіца пры тым, што гума ўжо летняя

16.04.2017 / 17:59

Глыбокае, 16 красавіка, фота Уладзіміра Скрабатуна

«ДАІ Мінскай вобласці заклікае кіроўцаў да гранічнай увагі, выбару мінімальнай хуткасці і строгага выканання правілаў абгону. Асабліва асцярожнымі неабходна быць уладальнікам транспартных сродкаў, на якіх ужо ўстаноўлены летнія шыны», - адзначылі ў ДАІ.

Па звестках сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Тэмпература паветра складзе ад мінус 1 градуса да плюс 7 градусаў цяпла. Ноччу і раніцай на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Па краіне захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі.