Пяты тыдзень запар мінская нерухомасць абнаўляе 10-гадовы мінімум цэн

17.04.2017 / 13:53

За мінулы тыдзень нерухомасць, выстаўленая на продаж на другасным рынку Мінска, патаннела да $1149, паведамляе Realt.by. Пяты тыдзень запар абнаўляецца дзесяцігадовы мінімум цэнаў.

Прычым колькасць выстаўленых кватэр зноў пачала павялічвацца. Гэта сведчыць пра тое, што прапанова ўсё яшчэ перавышае попыт.