Праверка рэспубліканскай сістэмы апавяшчэння насельніцтва пройдзе 18 красавіка

17.04.2017 / 18:26

Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

«Заўтра, 18 красавіка, для трэніроўкі сіл і сродкаў дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны праводзіцца тэхнічная праверка рэспубліканскай сістэмы апавяшчэння насельніцтва. На тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, АНТ, СТВ, «РТР-Беларусь» і ў галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання Zala будзе запушчаны бягучы радок «Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС», — распавёў Віталь Навіцкі.

Ратавальнікі просяць з разуменнем паставіцца да неабходнасці падобнай праверкі.