Міхаіл Захараў у 1995: «Зборную толькі лідар БНФ Пазняк павіншаваў. Сумняюся, што Лукашэнка ведае пра нашу перамогу»

17.04.2017 / 21:14

Гістарычны экскурс Pressball.byу эпоху хакеіста Міхаіла Захарава тоіць у сабе шмат цікавага. У прыватнасці, вытрымку з інтэрв'ю Міхал Міхалыча газеце «Прессбол» пасля перамогі ў Сафіі на чэмпіянаце свету 1995 года ў групе «С».

Зборная Беларусі ў Сафіі

«Сумняваюся, што прэзідэнт Лукашэнка ведае, што яго зборная краіны выйграла чэмпіянат свету. Хай пакуль толькі ў групе «С». Нічога — пераможам і ў «В». Толькі падтрымайце, дапамажыце. Пакуль жа гэтага не адчуваецца. Адзіны чалавек, які належыць да эшалонаў улады, павіншаваў нас з перамогай — лідар БНФ Зянон Пазьняк. Я цяпер у цяперашнім палітычным жыцці моцна не арыентуюся, але ўдзячны ад сябе асабіста гэтаму чалавеку за падтрымку. Пабольш бы нам такіх людзей…»